Шахматны калейдаскоп

Спорт

Падведзены вынікі штогадовай спартакіяды сярод банкаўскіх работнікаў Віцебскай вобласці. У спаборніцтвах па шахматах наш раён прадстаўляў праграміст ЦБП № 230 філіяла № 216 “ААБ “Беларусбанк” Аляксандр Сямёнаў. Яўнымі фаварытамі турніру лічыліся прадстаўнікі Віцебска, Оршы, Наваполацка. А. Сямёнаў годна вытрымаў канкурэнтную барацьбу, згуляў рэзультатыўна і змястоўна, што і дазволіла яму заняць у выні­ковай табліцы другое месца. Віншуем! Дарэчы, гэта самы лепшы вынік у нашай камандзе.

* * *

Па стане на 17 ліпеня ў дзіцячым шахматным клубе “Віцязь” абнародаваны абноўлены рэйтынг-ліст шахматных каэфіцыентаў (класічны варыянт) сярод школьнікаў раёна. Сямёрка мацнейшых выглядае так: Яна Галатылец (СШ № 1) — 1478, Дзмітрый Палачанін (СШ № 4) — 1416, Яўгенія Ліпская (СШ № 1) — 1369, Матфей Іваноў (СШ № 2) — 1303, Аляксей Гутар (СШ № 4) — 1287, Яўген Літвіновіч (СШ № 2) — 1287, Максім Крыўко (СШ № 5) — 1274.

* * *

Падчас свята шостага гарадка адбыўся і шахматны турнір. Па рэгламенце ён прайшоў у сем тураў па швейцарскай сістэме. Для вызначэння прызёраў і пераможцаў ключавой аказалася партыя 5 тура паміж аўтарам гэтых радкоў і А. Сямёнавым, які ўпэўнена перамог у камбінацыйнай атацы і набраў 6 ачкоў з 7-мі магчымых, апярэдзіўшы свайго апанента (другое месца) на паў­ачка. Трэці вынік паказаў Віктар Лекарэвіч (ЗАТ “Спорт-пары).

Сярод ветэранаў (а гулялі ўсе мацнейшыя) не было роўных Авеніру Чырванцу. У спаборніцтвах шахматыстаў-школьнікаў аднолькавую колькасць балаў набралі Яўгенія Ліпская (СШ № 4) і Іван Ліпік з Мінска, але ў Жэні каэфіцыент аказаўся вышэйшым.

Пераможцам шахматнага таталізатара быў прызнаны Яўген Літвіновіч з СШ №2.

Ю. КАТОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.