Тэледэбаты — 3 кастрычніка


Пра гэта 6 жніўня заявіла журналістам старшыня Цэнтр­выбаркама Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правя­дзення выбараў. “Літаральна напярэдадні датэрміновага галасавання, 3 кастрычніка ў 17.00, у прамым эфіры будуць праходзіць тэледэбаты”, — расказала Лідзія Ярмошына. Па яе словах, для ўдзелу ў тэледэбатах кандыдат на пост кіраўніка дзяржавы можа накіраваць сваю давераную асобу, калі не жадае выступаць асабіста, або ўвогуле адмовіцца ад удзелу. У такім выпадку, калі кандыдатаў будзе больш за пяць, час на тэледэбаты будзе адводзіцца ў памеры 1,5 гадзіны (90 мінут) — з 17.00 да 18.30. Калі ўдзельнікаў дэбатаў будзе менш, то час скла­дзе 60 мінут. “Парадак правядзення тэледэбатаў і вядучых вызначыць Белтэлерадыёкампанія”, — удакладніла старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына заявіла таксама, што ў маніторынгу выбараў Прэзідэнта плануецца ўдзел 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ. Заяўкі на акрэдытацыю першых назіральнікаў паступаюць таксама з Выканкама СНД. Акрамя таго, у разнастайнай форме пацвердзілі гатоўнасць прыехаць у Беларусь прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў многіх краін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.