У Паставах прайшлі мае лепшыя гады


Сёлета споўнілася 65 гадоў, як мы скончылі сярэднюю школу ў Паставах. На гэтым здымку ёсць і некалькі вучняў вячэрняй. У верхнім ра­дзе другая злева — гэта я. З вялікай замілаванасцю ўспамінаю гады вучобы ў белым будынку за ракой. Дырэктарам быў Уладзімір Карлавіч Чэчат, класным кіраўніком — Ніна Радзівонаўна Казімірава (яна каля дырэктара злева).

У далейшым я завочна скончыла Вільнюскі дзяржаўны педагагічны інстытут, працавала ў Літве, у школах Шальчынінкскага раёна. З 1958 года жыву ў Польшчы ў горадзе Кентшын, які знаходзіцца недалёка ад Калінінграда. З 1990-га — пенсіянерка. У Кентшыне 35 гадоў адпрацавала ў ліцэі (тры — ужо будучы на пенсіі), выкладала рускую мову. Выкладчыкі Калінінградскага ўніверсітэта, загадчыкі метадычных кабінетаў прыязджалі на канферэнцыі ў Ольштын, наведвалі мае адкрытыя ўрокі. Сувязь захавалася да гэтага часу.

Можа,  хто-небудзь з нашага класа пазнае сябе на здымку, адгукнецца. Мой адрас: Maria Rutkowska-Kupran, ulica Slowackiego 2-7, 11-400, Kentrzyn, R. P.

З прывітаннем,

Марыя РУТКОЎСКАЯ-КУПРАН,

Польшча.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.