Вытачыць усё, што заўгодна

Личности

Павел Генадзьевіч Шчасны (злева) прымае віншаванні ад старшыні гаспадаркі Эдуарда Іванавіча Пачкоўскага.

20 жніўня токару СВК «Андроны» Паўлу Ге­надзь­евічу Шчаснаму споўнілася 60 гадоў. Павіншаваць юбіляра ў мехмайстэрню завітаў і старшыня гаспадаркі Эдуард Іванавіч Пачкоўскі:

— Няма такой дэталі, якую б вы не маглі зрабіць, — гаварыў ён, звяртаючыся да юбіляра. — Упэўнены, калі гаспадарцы спатрэбіцца самалёт — і гэта будзе вам пад сілу. Жадаю шчасця, здароўя, усяго самага найлепшага. Спадзяюся, што зможаце радаваць нас сваёй работай яшчэ, як мінімум, гадоў дзесяць.

Пасля заканчэння курсаў на маторарамонтным заводзе ў Віцебску Павел Генадзьевіч працуе токарам больш за сорак гадоў, з іх 36 — у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Андроны». У гаспадарцы сцвярджаюць, што гэта добрасумленны і адказны спецыяліст, безадмоўны чалавек. А яшчэ ён настолькі пунктуальны, што можа служыць прыкладам працоўнай дысцыпліны, кажуць, па ім гадзіннікі звяраць можна.

— Работа нескладаная, але патрабуе ўважлівасці і засяроджанасці, а пры выточванні дыскаў для апрацоўкі глебы не абысціся без прымянення фізічнай сілы, — расказваў пра сваё рамяство П. Г. Шчасны. — Цяжэй за ўсё важдацца з перахаднікамі на шлангі для новай тэхнікі, паколькі для іх патрэбныя спецыяльныя разцы. Нашы зваршчыкі маглі б іх зрабіць, але ў продажы няма неабходнага матэрыялу.

На Паўле Генадзьевічы без перабольшання трымаецца абслугоўванне ўсёй тэхнікі гаспадаркі. З дня ў дзень ён выточвае балты, утулкі, дэталі для плугоў, дыскатараў, пасяўных агрэгатаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Жартуе, што з грубай неабчасанай балванкі здольны зрабіць усё, што заўгодна, — ад цвіка да брыльянта. На жаль, пераймаць вопыт майстра пакуль што ніхто не спяшаецца. Як бачна, Павел Шчасны служыць жывым абвяржэннем выразу, які сцвяржае, што незаменных работнікаў не бывае. Нават водпуск як след адгуляць не атрымліваецца: адпачне дзень — і зноў выклікаюць да станка.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



2 комментария по теме “Вытачыць усё, што заўгодна

  1. Помню у нас возникли проблемы с машиной. Через день уезжали в Россию. Обратились к Павлу Генадьевичу. Помог от слова. В нужное время наша фура была в Калининграде.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Ганаруся, што ведаю Паўла Генадзьевіча! На такіх людзях вёска трымаецца. Безадказны чалавек!!!! Гонар і хвала!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.