Хроніка здарэнняў


Дарагая рыбка

 У ноч на 30 ліпеня двое жыхароў г.п. Шаркаўшчына шляхам свабоднага доступу праніклі на тэрыторыю ААТ “Рыбгас “Навінкі”, дзе з нагульнай сажалкі ўкралі 41 асобіну карпа адборнага і 54 асобіны карпа элітнага агульнай вагой больш за 103 кілаграмы. Урон, прычынены акцыянернаму таварыству, складае 4 мільёны 142 тысячы рублёў. У адносінах да зладзеяў узбуджана крымінальная справа. У далейшым ім трэба будзе пакрыць нанесеныя рыбгасу матэрыяльныя страты.

 “Гінуць” людзі за метал

 Віцебскім абласным упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў адносінах да 48-гадовага жыхара г.п. Варапаева — дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. У чэрвені гэтага года ён дастаў з калодзежаў былых ракетных пускавых установак шахтавага тыпу, размешчаных у лясным масіве паблізу вёскі Цешалава, 377 тон лому чорнага металу коштам амаль 760 мільёнаў рублёў, якія прысвоіў. Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

 Думай, што захоўваеш

 Давядзецца адказаць па ўсёй строгасці закону і 28-гадоваму жыхару г.п. Варапаева. Яшчэ ў 2013 годзе ў раёне вёскі Лучай малады чалавек знайшоў 5 патронаў кальцавога запальвання калібру 5,6 мм х 16R і адзін аўтаматны патрон калібру 5,45х39 мм, якія захоўваў па месцы свайго жыхарства. Урэшце яны былі канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі, а ў адносінах да пасялкоўца ўзбуджана крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.