Як і шмат гадоў назад

Сельское хозяйство

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Андроны” склалася цяжкае фінансавае становішча. Па гэтай прычыне некаторыя з механізатараў перайшлі працаваць у суседнюю гаспадарку, што яшчэ больш ускладніла сітуацыю. Выйсце з яе стараецца знайсці новы старшыня гаспадаркі Эдуард Іванавіч Пачкоўскі. Пакуль не ўсё атрымліваецца. Але жніво пачалі амаль адначасова з іншымі сельгаспрадпрыемствамі. Актыўна ўключыліся ў работу камбайнеры Віктар Атрахімовіч, Валерый Грынько і Дзмітрый Галазубец, якія пастаянна працуюць у ДЭУ-33, каледжы і УП ЖКГ, а таксама ва­дзіцель Вячаслаў Курто, механізатары  Валерый Станюш і Дзяніс Курто.

— Яны — галоўная сіла ў полі, таму, як і раней, вырашылі право­дзіць гара­джан і вяскоўцаў на хлебную ніву ўрачыста, з песнямі, жартамі і пажаданнямі, — расказвала кіраўнік народнага фальклорнага гурта аўтэнтычнай песні Андронаўскага сельскага клуба Ніна Буйло. — Нас падтрымаў старшыня, бо людзі, як бы складана ні было, заслугоўваюць увагі і павагі.

Разам з загадчыцай клуба Вікторыяй Цяляк, кіраўніком гурта Нінай Буйло знайшлі час для зажынак старэйшыя ўдзельніцы калектыву Антаніна Кундра, Лідзія Счасная, Ганна Бароўка, Аляксандра Маслоўская. Яны адрасавалі ўдзельнікам жніва і кіраўніцтву гаспадаркі шмат шчырых, ­удзячных слоў і пажаданняў, віталі іх песнямі, снапом са збожжа новага ўраджаю, караваямі, палявымі кветкамі, частавалі хлебным квасам. І, вядома, жадалі, каб у будучым зямля радзіла больш шчодра.

На ўчарашні дзень у СВК “Андроны” зерневыя былі абмалочаны на 166 гектарах, што складае 25% планавай плошчы, сярэдняя ўраджайнасць — 28 цэнтнераў з гектара.

На здымках: падчас зажынак у СВК “Андроны”.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.