Ёсць і двухтысячнікі!

Сельское хозяйство

Жніво на Пастаўшчыне выйшла на фінішную прамую. На 21 жніўня зерневыя і зернебабовыя былі ўбраны на 18413 гектарах, што складае 88% планавай плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 40,5 цэнтнера (на 15 цэнтнераў вышэйшая, чым  летась). Валавы намалот складае 74,6 тысячы тон (на 17 тысяч тон большы за мінулагодні). Да канца ўборкі ён яшчэ больш узрасце.

Рэкардсменам па ўраджайнасці зерневых не толькі ў раёне, але і ў вобласці з’яўляецца ААТ “Хацілы-агра”, дзе на круг выходзіць па 74 цэнтнеры збожжа. Па 40-50 цэнтнераў зерня з гектара намалочваюць філіял “Нафтазаводмантаж-агра”,  ААТ “Ярэва-агра”, “Камайскі-агра”, “Кураполле-агра” і “Навасёлкі-Лучай”.

Высокае майстэрства на жніве дэманструюць дзясяткі механізатараў і вадзіцеляў. На раніцу 20 жніўня 26 камбайнераў і 22 вадзіцелі намалацілі і перавезлі па тысячы і больш тон зерня. А вадзіцелі Аляксандр Альхімёнак з ААТ “Навасёлкі-Лучай” і Юрый Квач з ААТ “Сцяг Перамогі-агра” перавысілі двухтысячны рубеж па перавозцы збожжа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.