Завершаны збор подпісаў


Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі завяршылі 21 жніўня ў 19.00 прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

У падтрымку Аляксандра Лукашэнкі здадзена 1761145 подпісаў, Мікалая Улаховіча — 159805, Сяргея Гайдукевіча — 140735, Віктара Цярэшчанкі — 130404, Таццяны Караткевіч — 107299, гаворыцца ў паведамленні Цэнтрвыбаркама.

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька не падаў у ЦВК ніводнага подпісу, старшыня Беларускай партыіі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін — 48 подпісаў, ураджэнка Брэста Жанна Раманоўская — 780.

Калі подпісы будуць падлічаны, раённая камісія скла­дзе пратакол аб іх колькасці па кожным патэнцыяльным кандыдаце і прадставіць у вобласць. “Пры жаданні абласная камісія таксама можа штосьці праверыць (калі будуць нейкія скаргі або падазрэнні), а затым ужо складае пратакол па вобласці”, — нагадала тэхналогію старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Усе лічбы будуць падсумаваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.