55-я восень Франца Карнацэвіча


Сёння ў пяцьдзясят пяты раз адзначае свой дзень нараджэння механізатар ААТ “Ярэва-агра” Франц Нікадзімавіч Карнацэвіч. У гэтай гаспадарцы ён адпрацаваў палову свайго жыцця трактарыстам-машыністам і па дзеючым заканадаўстве заслужыў права на льготную пенсію. З адметнай датай  юбіляра павіншавалі дырэктар акцыянернага таварыства Раман Эдуардавіч Вырвіч, спецыялісты гаспадаркі, калегі. У яго адрас было сказана шмат удзячных, заслужаных слоў. Усе жадалі імянінніку здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы, бо Франц Нікадзімавіч з ліку тых, каму цяжка знайсці замену. Ураўнаважаны, гаспадарлівы, адказны ва ўсім. Ён практычна адзін нарыхтоўвае летам сянажную масу. Сёлета запрасаваў амаль 1500 тон саломы. Нядаўна зноў перасеў на кормаўборачны камбайн “КВК-800”. Нягледзячы на тое, што кукуруза ў гаспадарцы не вельмі ўрадзіла, механізатар здрабняе за дзень да 350 тон зялёнай масы з пачаткамі. Да месца закладкі сіласу, які трамбуе Вячаслаў Вілейта, кармы адвозяць Іосіф Буйко, Мікалай Лебедзеў і Сяргей Шарко.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.