А дзяўчынка загінула

Правовое поле

У 7 гадзін 3 хвіліны раніцы 13 верасня ў цэнтр аператыўнага кіравання Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на пятым паверсе пяціпавярховага жылога дома па праспекце Будаўнікоў у Віцебску. Праз пяць хвілін пажарныя-ратаўнікі ўжо былі на месцы здарэння. У 7.20 пажар лакалізаваны, у 7.24 — ліквідаваны.

Гаспадар кватэры з жонкай і сынам 2011 года нара­джэння знаходзіліся ў спальні і прачнуліся ад крыку ся­мігадовай дачкі, якая спала ў суседнім пакоі. Ім удалося пакінуць кватэру, ахопленую полымем, а вось дзяўчынка загінула. Гаспадар з атручэннем прадуктамі гарэння, якое атрымаў пры спробе выратаваць дачку, шпіталізаваны.

Ва ўсіх трох пакоях кватэры агнём знішчана маёмасць. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.

А. МУХЛЯ, інспектар групы прапаганды

і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.