Ад яблыневага цвету да пладоў


10-11 верасня ва ўсёй краіне прайшоў чарговы этап рэспубліканскай акцыі БРСМ «Наш год — наш выбар!» у падтрымку будучыні незалежнай Беларусі. У нашым горадзе адным з месцаў яе правядзення была абрана гімназія.

«Наш год — наш выбар!» прыняла эстафету добрых спраў моладзі, асацыіруючы яблыкі з сімвалам ураджаю пладоў працы і дасягненняў моладзі краіны, а таксама дасягненняў дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці. Сім­вал акцыі — чырвоны яблык, перавязаны стужкай, стылізаванай у колерах нацыянальнай сім­волікі. Гэты плод разам з член­скім білетам і значком арганізацыі другі сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вераніка Казлоўская ўручыла гімназістам, якія папоўнілі рады маладзёжнай арганізацыі, а таксама завучу па выхаваўчай рабоце Ірыне Валянцінаўне Гутар і педагогу-арганізатару Эміліі Іванаўне Косткінай, якія прысутнічалі на схо­дзе пярвічнай арганізацыі.

— Са старажытных часоў у славянскай культуры яблык з’яўляецца плодам, які сімвалізуе дастатак, міралюбства і вечную маладосць. Асаблівае значэнне мае сувязь паміж ім і яблыняй, якая адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы сваіх бацькоў. Менавіта гэтыя фундаментальныя каштоўнасці ляжаць у аснове акцыі, накіраванай на кансалідацыю беларускай моладзі на аснове традыцый і асноўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнасці, — расказвала В. Л. Казлоўская.

Акрамя таго, яблык стаў своеасаблівым сімвалам Года моладзі, які атрымаў урачысты старт на з’ездзе БРСМ, падкрэсліўшы нацэленасць маладых беларусаў на плённую працу, вернасць традыцыям і дынамічнае развіццё. Сімвал яблыневага цвету стаў яркім акцэнтам рэспубліканскай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі».

Сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» выбраны Дзмітрый Радулевіч. Адбыўся зацікаўлены дыялог, падчас якога школьнікі выказваліся, якой бачаць маладзёжную спартыўную пляцоўку, што з’явіцца па вуліцы Юбілейнай, і ў якіх мерапрыемствах, арганізаваных БРСМ, хацелі б прыняць удзел. Практычна ўсе старша­класнікі гімназіі лічаць, што было б добра, калі б з’явілася пляцоўка для катання на скейтбордах. Таксама школьнікі хочуць катацца на роліках, займацца паркурам, гуляць у валейбол. Што да мерапрыемстваў, то прагучалі ідэі арганізаваць гульню ў пейнтбол, правесці грандыёзную рок-тусоўку і іншыя. Дарэчы, аматары баёў са зброяй неўзабаве змогуць пагуляць у лазертаг. Гэту гульню для сваіх удзельнікаў раённы камітэт ГА «БРСМ» плануе правесці 3 кастрычніка.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.