Адкрываецца школа юнага журналіста


Адразу ўдакладнім: не ў рэдакцыі, а ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Але заняткі ў ёй будзе весці журналіст — карэспандэнт “Пастаўскага краю” Іна Сняжкова, якая закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і Інстытут журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ўжо шосты год працуе ў нашай рэдакцыі.

Вам падабаюцца ўрокі мовы і літаратуры і вы хацелі б працаваць са словам? Бачыце сябе ў будучым супрацоўнікам радыё, тэлебачання, газеты, інтэрнэт-рэсурсу? У такім выпадку гэта школа — для вас. Тэлефануйце ў раённы цэнтр дзяцей і моладзі на нумары 4-24-44, 4-23-32 або прыходзьце самі і запісвайцеся слухачом школы, у якой вы атрымаеце не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя навыкі. Заявы прымаюцца ад навучэнцаў 8-11 класаў. Заняткі будуць праходзіць адзін раз у ты­дзень (па аўторках).14 верасня ў цэнтры (г. Паставы, вул. П. Марозава, 33 “А”) адбудзецца арганізацыйны сход слухачоў школы юнага журналіста. Пачатак у 16 гадзін. Прыходзьце!

Фаіна КАСАТКІНА. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.