«Быў. Ёсць. Буду»

Общество

 

Віцебскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла літаратурны конкурс сярод дзяцей і моладзі, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста Уладзіміра Караткевіча.

Конкурс праводзіцца Віцеб­скім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна, Віцебскай гарадской ЦБС, абласным БРСМ.

У конкурсе ёсць дзве ўзроставыя катэгорыі ўдзель­нікаў: да 15 гадоў і з 16 да 30 гадоў. Работы на беларускай ці рускай мовах (вершы і проза) павінны быць самастойнымі, арыгінальнымі і мастацка вартымі. Удзель­нікі конкурсу павінны падаць творчыя работы  ў раённыя аддзелы адукацыі да 30 кастрычніка 2015 года.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі Віцебшчыны, вызначыць пераможцаў у кожнай узроставай групе. Самыя лепшыя творы будуць уключаны ў абласны літаратурны альманах “Дзвіна” ў раздзеле “Маладыя галасы Віцебшчыны” і апублікаваны на літаратурнай старонцы гарадской газеты “Віцьбічы”. Найбольш таленавітыя аўтары будуць запрошаны на творчы семінар у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебская гарадская ЦБС (бібліятэка імя М. Горкага) і  абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” правядуць свята, прысвечанае Уладзіміру Караткевічу “І не знікаць паэтам вечна…”, на якое будуць запрошаны ўдзельнікі конкурсу для падвядзення вынікаў і ўзнагароджвання пераможцаў.

Падрабязнасці чытайце на сайце газеты “Віцьбічы” www.vitbichiby.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.