“Любіць Беларусь!”

Общество

Пад такой назвай з 28 жніўня па 10 кастрычніка 2015 года тэлеканал “Беларусь-3” Белтэлерадыёкампаніі і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” праводзяць рэспубліканскую акцыю.

У ёй удзельнічаюць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі і творчая група праграмы “Размаўляем па-беларуску”. Акцыя праходзіць пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда”. Яе мэта — шырокая папулярызацыя каштоўнасцей нацыянальнай культуры, беларускай мовы, песеннай творчасці. З канцэртнымі праграмамі калектыў наведае абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны, у тым ліку Паставы. “Бяседа” выступіць у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча 25 верасня ў 14 гадзін. (Кошт білета — 100 тысяч рублёў).

Падчас акцыі будуць весці­ся тэле­здымкі, вынікам якіх стане цыкл тэле­праграм. У іх гледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, як жывуць людзі ў розных рэгіёнах краіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.