На бульбу!

Сельское хозяйство

Амаль 200 навучэнцаў Пастаўскага прафтэхкаледжа і яшчэ больш старшакласнікаў сярэдніх школ раёна будуць ­удзельнічаць у верасні ў асенніх палявых работах.

У чацвер на чале з майстрамі вытворчага навучання А. Ч. Кузмічом, А. П. Крэміс, Ж. Ю. Рудзінскай і куратарам С. В. Шылёнкам першымі да ўборкі бульбы ў ААТ “Навасёлкі-Лучай” прыступілі навучэнцы 210-й, 211-й, 212-й і 18/2 груп. Работу ў полі пачалі арганізавана, бо механізатары Віктар Лешчык і Аляксандр Залецкі загадзя разаралі барозны. Не было затрымак з адвозкай клубняў. Тут рупіліся Дзмітрый Рубель, Аляксандр Муляронак, Генадзій Цудня, Дзмітрый Казак і Аляксандр Мацур.

— Наша навучальная ўстанова заключыла таксама дагаворы аб аказанні дапамогі ва ўборцы ўраджаю з ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, сельгасфіліялам АБП “Рассвет-Пастаўскі”, — адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А. К. Дубовік. — З панядзелка, па меры неабходнасці, сельгасатрады навучэнцаў будуць працаваць і ў гэтых гаспадарках.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.