На два дні — у Варшаву


Вы марыце пабываць у сталіцы Польшчы Варшаве і ў вас ёсць віза? Тады запрашаем на двухдзённую экскурсію. Яна адбудзецца 3-4 кастрычніка. У праграме экскурсія па Старым горадзе, дзе можна палюбавацца цэнтральнай Рыначнай плошчай і карцінамі мастакоў, якія выстаўляюцца ўздоўж вуліцы. Пабываем на Каралеўскім тракце, які пачынаецца на Палацавай плошчы, у адным з найпрыгажэйшых паркаў Варшавы  “Каралеўскія Лазенькі”, у Каралеўскім палацы. А ў буйнейшым гандлёвым комплексе Варшавы маркі М1 можна будзе набыць розныя тавары. Начлег у хостэле ў нумарах з усімі выгодамі па 2, 3 чалавекі. Кошт паездкі — 35 еўра і 720 тысяч беларускіх рублёў. У гэту суму не ўключана наведванне Каралеўскага палаца (7 еўра). Запіс і больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8(029)5907354, 2-12-53.

І. ДАЛЕЦКАЯ, старшыня раённага

 аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.