“Прамыя тэлефонныя лініі” і асабісты прыём правядуць:

Местная власть

У панядзелак, 14 верасня, з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 5-59-85 “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі Курапольскага сельсавета правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе №29 Мечыслаў Віктаравіч МОРХАТ, а з 11.00 да 12.00 у памяшканні сельвыканкама ён будзе весці асабісты прыём грамадзян.

Дэпутат таксама наведае аб’екты сацыяльнай сферы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета.

* * *

У сераду, 16 верасня, начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці Андрэй Іванавіч ДМУХОЎСКІ па тэлефоне 4-11-11 з 11.00 да 12.00 правядзе з жыхарамі раёна “прамую тэлефонную лінію”, а з 12.00 да 13.00 — асабісты прыём грамадзян (райвыканкам, каб. №75).

Вы зможаце падзяліцца вядомымі вам фактамі парушэнняў у сферы прадпрымальніцтва і падаткаабкладання, некампетэнтнасці, бюракратызму, а таксама карупцыйных праяў з боку чыноўнікаў, абмеркаваць іншыя пытанні, што ўвахо­дзяць у кампетэнцыю органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

* * *

КАШЫРЫН Аляксандр Яўгеньевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, — у панядзелак, 14 верасня, з 8.00 да 10.00 па тэлефоне 4-29-88.

ПЯКАРСКАЯ Дзіяна Іванаўна, дырэктар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у панядзелак, 14 верасня, з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 2-10-21.

НЕСЦЯРОНАК Ірына Іванаўна, намеснік начальніка — начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне,  — у сераду, 16 верасня, з 9.00 да 11.00 па телефоне  4-26-79.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.