Рады і віншуем

Общество

22—23 верасня ў Мінску прайшоў IV Форум маладых журналістаў “Агульны погляд у будучыню. Журналістыка — выбар маладых”. У ім прынялі ўдзел да 150 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краіны, у тым ліку і “Пастаўскага краю”.

У рамках мерапрыемства праводзіліся трэнінгі, дыскусіі. Былі падведзены вынікі конкурсу сацыяльных ролікаў і творчых эсэ “Жыві і квітней, Беларусь!”, а таксама названы ўладальнікі прэміі “Дэбют”, заснаванай Беларускім саюзам журналістаў. У ліку узнагароджаных — і Вольга Пасіяк, былая выпускніца СШ №5 і юнкор нашай раёнкі, а зараз — спецыяльны карэспандэнт газеты “СБ. Беларусь сегодня”, якая перамагла ў намінацыі “Лепшы аглядальнік”.

Рады за зямлячку і віншуем!