Усё аб’ектыўна


Зносіны з міжнароднымі місіямі па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь складваюцца аб’ектыўна. Пра гэта днямі заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, адчування, што справа­здачы міжнародных місій напісаны задоўга да правя­дзення выбараў, зараз у яе няма. “Усё вельмі аб’ектыўна. Пытанні маюць непрадузяты характар, калі дзесьці  і прасочваецца пэўны падтэкст, то ён усё роўна выказаны вельмі карэктна. Таму на цяперашні момант у мяне даволі пазітыўнае адчуванне ад зносін з дадзенымі місіямі”, — сказала Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня ЦВК дадала, што не трэба забываць — усё ў свеце змяняецца: і светапарадак, погляды на палітыку ўнутры краіны і ва ўсім свеце.

Па апошніх даных, у Беларусі акрэдытавана 195 міжнародных назіральнікаў, якія ў асноўным прадстаўляюць місію СНД, а таксама місіі АБСЕ і ПАСЕ. Акрамя таго, у краіне ўжо працуе больш за 4 тысячы нацыянальных назіральнікаў. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў бліжэйшы час плануе зарэгістраваць яшчэ 50 міжнародных назіраль­нікаў.

Лідзія Ярмошына адзначыла таксама, што скаргі, якія паступаюць у Цэнтрвыбаркам, разглядаюцца своечасова. У іх няма звестак пра яўныя парушэнні выбарчага заканадаўства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.