Усё па плане


 

26 верасня адчыніліся ўчасткі для галасавання. Гэта, па словах старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай, было зроблена для таго, каб людзі маглі праверыць свае прозвішчы ў спісах выбаршчыкаў.

Старшыня ЦВК таксама паведаміла пра пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, якое адбылося ў мінулы чацвер. Тады былі зацверджаны некаторыя пастановы. Самая галоўная і важная для выбаршчыкаў, па словах Лідзіі Ярмошынай, — пра дакументы, на падставе якіх будуць выдавацца бюлетэні для галасавання. Нагадаем, асноўны дакумент, па якім будзе выдавацца бюлетэнь для галасавання, — гэта пашпарт або даведка органаў унутраных спраў аб яго згубе. Таксама прагаласаваць можна будзе па ваенным і студэнцкім білетах, пасведчанні дзяржаўнага служачага, пенсіённым пасведчанні пры наяўнасці фотаздымка і нават па вадзіцельскім.

Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што ўсе перадвыбарныя мерапрыемствы праходзяць у вызначаныя тэрміны.

БелТА.