З камбайна на камбайн

Сельское хозяйство

Больш за 5000 тон сянажнай масы нарыхтаваў гэтым летам на КВК-800 механізатар ААТ “Камайскі-агра” Віктар Сінкевіч. А калі надышоў час уборкі льну, кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала яму перасесці на льнокамбайн “ЛК-4”.  Яго напарнікам стаў Генадзій Дарашкевіч. У жніўні стаяла добрае надвор’е, таму і працавалі без прастояў, даўгунец убралі на ўсіх 124 гектарах, намалацілі амаль 30 тон ільнасемя.

— Лён сёлета вырошчвалі ў сакунскім аддзяленні, — расказваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Сарапененка. — Спачатку сумняваліся, што зможам выцерабіць яго сваімі сіламі. Але Віктар Сінкевіч з першага дня ўзяў добры тэмп у рабоце і правёў церабленне ў аптымальныя тэрміны. Цяпер траста вылежваецца. Яе ўбяром  таксама самі.

Што датычыць Віктара Сінкевіча, то сапраўдны механізатар ніколі не будзе без справы. Цяпер ён рыхтуецца да ўборкі кукурузы на сілас.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.