Забарона на наведванне лясоў знята


Сухі і спякотны сёлетні жнівень прынёс нямала трывогі як ахоўнікам лесу, так і яго аматарам. Адны прымалі ўсе магчымыя меры, каб засцерагчы лясныя масівы ад пажараў, другія засмучаліся, што не маглі збіраць дары прыроды, бо дзейнічала забарона на наведванне лясоў.

Нарэшце пайшлі даж­джы, якія “змылі” пажарную небяспеку. І раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб адмене з 7 верасня забароны на наведванне лясоў. Пра што мы з задавальненнем і паведамляем чытачам газеты.

Такім чынам, дарога ў лес адкрыта. Нагадваем, што збор брусніц на тэрыторыі вобласці дазволены з 3 верасня, журавін — з      10-га. Магчыма, яшчэ з’явяцца і грыбы на радасць аматарам “ціхага палявання”.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.