Хроніка здарэнняў

2018-2020 год — Год малой радзімы

Свярбелі рукі на чужое

 У перыяд з 16 па 26 верасня невядомая асоба, падабраўшы ключ да навяснога замка, пранікла ў гараж жыхара ву­ліцы Юбілейнай, размешчаны ў гаражным кааператыве “Сігнал Пастаўскі”, адкуль украла мойку высокага ціску, кампрэсар і цыркулярную пілу — усяго на суму 6 мільёнаў 200 тысяч рублёў. У перыяд з 30 верасня па 3 кастрычніка нехта, чыя асоба таксама не ўстаноўлена, адціснуўшы ўваходныя дзверы, забраўся ў дачны дом у вёсцы Гуменікі, які належыць жыхарцы к.п. Нарач, і вынес маёмасць на суму 1 мільён 360 тысяч рублёў. А 11 верасня ў РАУС зарэгістравана заява жыхара Мінска аб пранікненні ў яго дачны дом у Станелевічах, з якога прапалі рэчы на 2 мільёны рублёў. У дадзеным выпадку злодзеем аказаўся 32-гадовы жыхар гэтай вёскі. Узбуджаны крымінальныя справы.

 Укралі, каб прадаць

 Раніцай 5 кастрычніка жыхар вуліцы Ленінскай у Паставах паведаміў у РАУС, што прапаў яго аўтамабіль “Сеат-Таледа” 1992 года выпуску, які вечарам пакінуў пад домам. Праз некалькі гадзін аўто было знойдзена ў лясным масіве паблізу вёскі Калееўцы ў тэхнічна спраўным стане і вернута ўладальніку. Устаноўлена, што ўкралі яго двое навучэнцаў прафтэхкаледжа 1999 і 2000 гадоў нараджэння. Каля 2 гадзін ночы яны ўзламалі замок дзвярэй, злучылі правады замка запальвання і адагналі машыну ў лес, маючы намер затым прадаць яе. Падлеткаў чакае лава падсудных.

 Па крэдыт з фальшывым пашпартам

 11 верасня ў РАУС паступіла паведамленне ад спецыяліста ТАА “Аўта­ТрэйдЛізінг”, размешчанага па вуліцы Савецкай у Паставах, аб тым, што 32-гадовая жыхарка вуліцы Ленінскай прадаставіла пашпарт з прыкметамі падробкі для атрымання крэдыту ў ЗАТ “Банк ВТБ” у памеры 45 мільёнаў рублёў. Як высветлілася, афіцыйны дакумент грамадзянка падрабіла ў сябе дома, замяніўшы ў пашпарце на імя іншай асобы фотаздымак. У адносінах да яе ўзбуджана крымінальная справа.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.