Будуецца дом для прыёмнай сям’і


Дадзены аб’ект будуецца за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. На яго ўзвядзенне выдзелена каля трох мільярдаў беларускіх рублёў.

— Гэтыя грашовыя сродкі будуць выдаткаваны на будаўніцтва дома, гаспадарчай пабудовы, інжынерных сетак, агароджы і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Пад будаўніцтва аб’екта выдзелены ўчастак у 15 сотак, агульная плошча дома складзе каля двухсот квадратных метраў. Дом прызначаны для пражывання сям’і з 8—10 дзецьмі, — расказаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Радзівонавіч Станюш, які курыруе будаўніцтва і жыллёва-камунальную гаспадарку. — У Віцебскай вобласці сёлета будуюцца два такія дамы: у нас і ў Гарадку.

Тэндар на будаўніцтва новага дома выйграла АБП «Рассвет Пастаўскі». Будаўнікамі ўжо ўзведзена гаспадарчая пабудова, падведзены інжынерныя сеткі, заліты падмурак двухпавярхоўкі. Зараз муруюцца сцены. Паставіць дом пад дах неабходна да канца кастрычніка, каб у лістападзе паспець выканаць усе аддзелачныя работы. Да азелянення тэрыторыі і ўстаноўкі агароджы будаўнікі плануюць прыступіць на наступным тыдні.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.