“Людзі паказалі сваю волю”


У. І. Самасюк (злева) падчас наведвання ўчастка для галасавання №12 са старшынёй камісіі П. Б. Будзічам.

За захаваннем выбарчага заканадаўства і працэсам галасавання ў Беларусі сачылі шматлікія эксперты. У іх ліку каля 40000 мясцовых і больш за 900 міжнародных назіральнікаў.

Адна з самых шматлікіх — місія Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У яе складзе быў і Уладзімір Іванавіч Самасюк з Наўгародскай вобласці, які на штатнай аснове працуе старшынёй тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аднаго з 22 раёнаў Наўгародчыны.

Перад паездкай у Беларусь У. І. Самасюк азнаёміўся з выбарчым заканадаўствам нашай краіны, якое мае шэраг падабенстваў з расійскім. Таму з упэўненасцю адзначыў, што выбары на Пастаўшчыне (а ён пабываў на трэцяй частцы ўчасткаў)  праведзены ў адпаведнасці  з дзеючым беларускім заканадаўствам. Усе ўчасткі добра падрыхтаваны. На іх пануе выключна добразычлівая, спакойная атмасфера. Усе неабходныя ўмовы створаны для ўдзельнікаў галасавання, членаў выбарчых камісій і назіральнікаў. Найбольш уразілі актыўнасць, шчырасць і  адкрытасць людзей.

— Жыхары раёна свядома, прадумана і абгрунтавана робяць свой выбар, даказваюць, што яны прыхільнікі спакойнага жыцця, міру, вераць у далейшыя добрыя перамены, — адзначыў расійскі назіральнік.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.