Моладзь — за бяспеку

Правовое поле

З 12 па 24 кастрычніка на Пастаўшчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць акцыя “Моладзь — за бяспеку”.

З мэтай правядзення прафілактычных гутарак, аказання шэфскай дапамогі актывісты-пастаўчане Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных разам з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць мнагадзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. У агульнаадукацыйных установах юныя ратавальнікі-пажарныя расказваюць аднагодкам пра сваю дзейнасць, мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Фінал акцыі пройдзе 23 кастрычніка ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі, дзе ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах, забаўляльнай праграме, паглядзець святочны канцэрт, падрыхтаваны арганізатарамі.

А. МУХЛЯ, інспектар групы

прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.