На кірмашы ў сталіцу

Общество

Пачынаючы з сярэдзіны верасня, у Мінску кожныя выхадныя праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы. Месца іх правядзення —  пляцоўца каля “Чыжоўка-Арэны”. Эстафета кірмашу перадаецца ад вобласці да вобласці. Першымі тут гандлявалі прадстаўнікі Магілёўскай, затым Мінскай, Гродзенскай, Гомельскай абласцей.

На пятым сталічным кірмашы сваю прадукцыю прадстаўляла Віцебская вобласць.  Фірменную прадукцыю пакупнікам прапаноўвалі і прадпрыемствы Пастаўскага райспажыўтаварыства. Асаб­лівым попытам карысталіся саленні, варэнні, каўбасы, мясныя, хлебабулачныя вырабы, агародніна і садавіна.  Выручка за суботу і нядзелю на кірмашы склала 187 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, некалькі гандлёвых палатак былі размешчаны ў Савецкім і Цэнтральным раёнах сталіцы. Там прадукцыі рэалізавалі на 27,8 і 18 мільёнаў рублёў адпаведна. У гэтыя выхадныя пастаўскія кааператары зноў павязуць сваю прадукцыю на кірмаш у сталіцу.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.