Набылі сучасныя кантэйнеры


На мінулым тыдні ў жыллёва-камунальную гаспадарку раёна прыбылі 12 кантэйнераў для раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гэта толькі першая партыя, усяго сёлета на тэрыторыі некаторых прадпрыемстваў райцэнтра і ў жылых мікрараёнах вуліцы Юбі­лейнай, 5 і 6 гарадкоў з’явяцца 64 новыя кантэйнеры ўдасканаленай канструкцыі.

— Кантэйнеры зроблены з ацынкаванага металу, маюць колы для перамяшчэння і века з адтулінай дыяметрам каля 15 сантыметраў. Спадзяёмся, што яны дапамогуць не толькі павялічыць колькасць збору другаснай сыравіны, але і павысяць яе якасць, бо ў такі кантэйнер будзе немагчыма закінуць пакет са смеццем, — расказаў пра набыццё майстар участка добраўпарадкавання і саначысткі УП ЖКГ Мікалай Кісялёў.

Кошт аднаго кантэйнера складае чатыры з паловай мільёны рублёў. Сродкі на іх набыццё выдзеліла дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.