Насустрач абаненту


Сучасны свет імкліва развіваецца: старыя тэхналогіі адыходзяць у нябыт, замест іх з’яўляюцца новыя. Сярод найбольш цікавых навінак індустрыі тэлебачання — САМ-модуль і SMART ZALA.

САМ-модуль — гэта ўстройства для прыёму лічбавага тэлевізійнага сігналу, прасцей кажучы, сучасная альтэрнатыва прыстаўцы. Пры дапамозе модуля можна атрымаць доступ да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання ZALA, падключыўшы пакет да 44 каналаў. Адзінае патрабаванне да тэлевізара заключаецца ў тым, што ён павінен падтрымліваць фармат вяшчання DVBT 2. Перавага САМ-модуля ў яго невялікім памеры (пласціна 5х10 сантыметраў). Падключэнне прыстаўкі і пракладка кабелю выклікаюць пэўныя складанасці, калі тэлевізар размешчаны на сцяне, таму ў гэтым выпадку асабліва зручна выкарыстанне модуля, які, як флэшка, устаўляецца ў спецыяльны раз’ём тэлевізара.

У ліку апошніх навінак, якія прапануе РУП «Белтэлекам», можна вылучыць паслугу SMART ZALA. Яна дазваляе глядзець любімыя фільмы і праграмы не толькі на экране тэлевізара, але і на іншых устройствах. Гэта могуць быць як ноўтбук або планшэт, так і смартфон з высокай якасцю выявы і гуку. Сэрвіс дазваляе глядзець самыя розныя тэлеканалы, што дае магчымасць кожнаму знайсці ў эфіры тое, што цікава менавіта яму: фільмы, навіны, мультфільмы, аўтарскія перадачы, музыку, спартыўныя трансляцыі і іншае. Для падключэння SMART ZALA не трэба пракладваць кабель або ўстанаўліваць дадатковыя прылады, дастаткова мець доступ да інтэрнэту. Вялікай перавагай паслугі з’яўляецца функцыя «мультырум» — гэта магчымасць прагляду тэлеканалаў на двух устройствах адначасова. Таксама як і на ZALA, якая падключаецца па тэлефоннай лініі з дапамогай тэлевізійнай прыстаўкі, абаненту даступна кіраванне праглядам: праграма перадач, паўза, запіс, перамотка, архіў перадач за 48 гадзін, кругласутачная тэхнічная падтрымка. Працуе SMART ZALA пры дапамозе простага інтэрфэйсу. Падключаецца паслуга бясплатна, абаненцкая плата за месяц — 39840 беларускіх рублёў.

А. ЗУБКО, спецыяліст па маркетынгу раённага вузла электрасувязі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.