Нобелеўская прэмія — Святлане Алексіевіч

Культура

Яшчэ ў 2013 годзе Святлана Алексіевіч называлася букмекерамі як адна з прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію. Але тады ўзнагароду атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро. У 2015 годзе канкурэнцыю беларускай пісьменніцы, па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes, склалі: Харукі Муракамі (Японія), Нгугі Ва Тхіёнга (Кенія), Джойс Кэрал Оўтс (ЗША), Філіп Рот (ЗША).

Святлана Аляксандраўна Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948 года ў Івана-Франкоўску (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. Бацька пісьменніцы — беларус, маці — украінка. Пасля дэмабілізацыі бацькі з арміі сям’я Алексіевіч пераехала ў Беларусь.

Святлана Алексіевіч скончыла журфак БДУ ў 1972 го­дзе. З 1966-га на педагагічнай рабоце, потым журналістка. Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 годзе як празаік-дакументаліст. Ёй належаць мастацка-дакументальныя кнігі «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і іншыя творы.

Кнігі Алексіевіч выдаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой — у ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Японіі, Кітаі, В’етнаме, Балгарыі, Індыі і іншых (усяго ў 19 краінах свету).

Цяпер пісьменніца заканчвае работу над кнігай пад назвай «Цудоўны алень вечнага палявання». Кніга ўключае ў сябе апавяданні пра каханне — мужчыны і жанчыны розных пакаленняў расказваюць свае гісторыі.

З узнагародай пісьменніцу павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.