Падзякуем усім, хто сее

Духовность

Восень — добрая нагода падзякаваць усім тым, хто сее. Тым, хто кідае зерне ў раллю і вырошчвае хлеб, бульбу, буракі, — працаўнікам зямлі. І тым, хто сее разумнае, добрае, вечнае ў душах дзяцей і дарослых, — настаўнікам, выхавальнікам.

У нядзелю, 4 кастрычніка, запрашаю ў пастаўскі касцёл на святую Імшу-падзяку гэтым людзям. Будзем рады бачыць не толькі сённяшніх хлебаробаў, настаўнікаў, але і ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, ветэранаў-педагогаў, работнікаў школ мастацтваў, дзіцячых садкоў.

Пачатак у 12 гадзін.

Ксёндз-дэкан Анджэй ВОЗЬНЯК,

пробашч пастаўскага касцёла. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.