«Палітра Пастаўшчыны»


Пад такой назвай 23—24 кастрычніка ў нашым райцэнтры адбыўся рэгіянальны восеньскі пленэр. Удзел у ім прынялі дырэктары, педагогі і навучэнцы Шаркаўшчынскай, Пастаўскай, Глыбоцкай, Полацкай школ мастацтваў і студый выяўленчага мастацтва цэнтра дзяцей і моладзі г. Браслава і г. Паставы. Месцам правя­дзення замалёвак з натуры было абрана адно з самых маляўнічых — гарадская набярэжная.

Падвёўшы вынікі пленэру, журы, якое ўзначальвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская, Гран-пры прысудзіла глыбачанцы Валерыі Рыжай, дыпломамі I ступені ўзнагароджаны Анастасія Клянцэвіч (Паставы) і Дзіяна Лалыка (Шаркаўшчына), II ступені — Маргарыта Аніська (Шаркаўшчына) і Аляксандра Крыванос (Паставы), дыпломам III ступені — Раман Шукель (Браслаў) і Дар’я Ганчук (Полацк). Усе пераможцы атрымалі падарункі.

Уразілі журы таксама работы Маргарыты Ерамеевай (Шаркаўшчына), глыбачанак Леры Галавенка і Ані Зубко, якая атрымала заахвочвальны прыз як самая маленькая ўдзельніца, Лізы Грыб і Тані Маркель (Браслаў), пастаўчан Сабіны Ластоўскай і Улада Дзісько.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.