Пошта пашырыла паслугі

Общество

Інфармацыйныя тэхналогіі ўсё глыбей пранікаюць у розныя сферы нашага жыцця. Не абмінаюць яны і паштовую сувязь. Так, з 1 кастрычніка ўсе аддзяленні сувязі Пастаў пачалі прымаць плацяжы ад насельніцтва ў ЕРИП (адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы), што раней рабілі толькі банкі. Такім чынам можна разлічыцца за камунальныя паслугі, мабільную сувязь, пагасіць крэдыт і г.д. Для гэтага кліенту дастаткова паведаміць свой асабовы рахунак або хатні адрас.

Пашырылася і геаграфія адпраўленняў паскоранай пошты ЕМS “сёння на заўтра”. Калі раней іх можна было даслаць толькі ў Мінск, то цяпер — па ўсёй Беларусі, уключаючы сельскую мясцовасць. Што немалаважна, адпраўленні дастаўляюцца атрымальніку па ўказаным адрасе.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.