Прадэманстравалі атакуючы футбол

Спорт

1—2 кастрычніка на базе футбольнага клуба “Нафтан” прайшоў міжгародні турнір юнацкіх каманд 2002—2003 гадоў нараджэння “Наваполацкая восень”. У ім прынялі ўдзел гаспадары, ФК “Віцебск”,  каманды СДЮШАР (Полацк) і “Камсамолец” (Віцебск) і “ПМЦ” (Паставы). Спаборніцтвы прайшлі ў адзін круг па дзве гульні для кожнай каманды ў дзень. Пастаўчане, нягле­дзячы на моцны падбор сапернікаў, усіх іх перамаглі, прадэманстраваўшы атакуючы футбол. ФК “Віцебск” абыгралі з лікам 1:0, “Камсамолец” — 4:0, “Нафтан” — 3:1, СДЮШАР (Полацк) — 3:1. Каманда “ПМЦ” заняла першае месца і заваявала памятны Кубак турніру. Другое месца ў “Нафтана”, трэцяе — у “Камсамольца”.

Прызамі адзначаны пастаўчане Багдан Трошка (лепшы варатар) і Герман Чалей (лепшы нападаючы).

Удзел у турніры стаў магчымым дзякуючы раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які выдзеліў “Газель”, а запраўку транспарту забяспечылі бацькі юных футбалістаў. Асобна хочацца падзякаваць за дапамогу сям’і Кабяк, якая прадаставіла камандзе свой асабісты мікрааўтобус, запраўку якога таксама фінансавалі бацькі. Акрыленыя такой падтрымкай, хлопчыкі гулялі з падвоенай энергіяй і дабіліся пераможнага выніку.

* * *

Стартавала падрыхтоўка да рэспубліканскага футбольнага турніру “Скураны мяч-2016”. У наступным годзе юныя футбалісты 2002—2003 гадоў нара­джэння — чэмпіёны “Скуранога мяча-2014” па сярэдняй узроставай групе — будуць змагацца за трафей у старэйшай групе.

В. ГРАНТОЎСКІ, трэнер. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.