“Споры” — рэспубліканскі заказнік

Общество

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 года №841 у Пастаўскім раёне аб’яўлены новы рэспубліканскі гідралагічны заказнік “Споры”. Ён размяшчаецца на плошчы 1170,59 гектара і часткова ўключае тэрыторыю існуючага геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння “Спорыцкая ледніковая лагчына”.

Заказнік ствараецца для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, а таксама месцаў іх росту і знаходжання.

На яго тэрыторыі будуць забаронены работы па гідратэхнічнай меліярацыі і звязаныя са змяненнем існуючага гідралагічнага рэжыму, разведка і распрацоўка месцараджэння карысных выкапняў, за выключэннем сапрапеляў на возеры Вальверова, размяшчэнне адходаў, выпальванне сухой расліннасці.

Інфармацыйнымі знакамі будуць абазначаны абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў і транспарту.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.