Сустрэчы з насельніцтвам

2018-2020 год — Год малой радзімы

З 15 кастрычніка па 10 лістапада раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама праводзіць на Пастаўшчыне комплекс дадатковых мер, накіраваных на пераадоленне негатыўных тэндэнцый у аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна. У іх ліку і сустрэчы з насельніцтвам. У частцы сельскіх Саветаў яны адбыліся 26—30 кастрычніка. А ў лістападзе пройдуць у наступныя дні: 2-га — у Валкоўскім сельскім Савеце, 3-га — у Дунілавіцкім, 4-га — у Навасёлкаўскім, 5-га — у Камайскім, 6-га — у Лынтупскім. Месца правядзення ўсюды — пляцоўка перад магазінам, пачатак у 16.00. На сустрэчах будуць прысутнічаць участковы інспектар міліцыі, прадстаўнікі сельскага Савета, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўваня насельніцтва, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У райцэнтры сустрэчы з грамадзянамі пройдуць 1 лістапада: у 14.00 — на міні-рынку па вуліцы Юбілейнай, а таксама ў раёне дамоў №№ 19, 23, 24 “А”, 34 па вуліцы Касманаўтаў; у 15.00 — каля магазіна “Ваенгандаль” па вуліцы Зялёнай і на перакрыжаванні вуліц Меліярацыйнай і Садовай. На сустрэчу да гараджан прыйдуць першы намеснік начальніка РАУС, падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Віктаравіч Куталёў, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Генадзьевіч Мядзелка, участковыя інспектары міліцыі, прадстаўнікі райвыканкама, Дзяржаўтаінспекцыі, УП ЖКГ, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, РАНС.

Калі ў вас ёсць пытанні да пералічаных вышэй служб, і ў першую чаргу да міліцыі, або прапановы па паляпшэнні аператыўнай абстаноўкі ў раёне, не праігнаруйце сустрэчы з адказнымі асобамі. Зацікаўлены дыялог заўсёды на карысць справе.

Фаіна Касаткіна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.