Таму што — каманда


Старшыня ўчастковай камісіі № 17 Г. І. Ціхановіч (справа) і сакратар І. У. Собаль.

У кожнага з іх свая прафесія і сваё кола абавязкаў. Галіна Іванаўна Ціхановіч, Юлія Вітальеўна Амяльчак, Леакадзія Уладзіславаўна Рамановіч і Ірына Уладзіміраўна Собаль — педагогі, Руслана Леанідаўна Бароўка — спецыяліст сельвыканкама, Юрый Георгіевіч Цяляк — інжынер, Вольга Антонаўна Валодзька — аператар паштовай сувязі, Марына Антонаўна Смулько — культработнік. Толькі Мікалай Мікалаевіч Мацюшчанка — пенсіянер. Але з 26 жніўня гэтага года рашэннем раённага выканаўчага камітэта ўсе яны былі аб’яднаны ў адну каманду, назва якой — участковая камісія ўчастка для галасавання №17 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, месца размяшчэння — Курапольскі сельвыканкам. Кожнага ў склад камісіі вылучалі або працоўныя калектывы, або грамадскія фарміраванні.

Тыя, хто хоць калі-небудзь меў дачыненне да правядзення выбарчых кампаній, ведае, наколькі гэта клопатная і адказная справа. Члены камісіі складаюць, а затым удакладняюць спісы выбаршчыкаў, размяшчаюць агітацыйныя матэрыялы, рыхтуюць памяшканне для галасавання (а тут яно ў дзень выбараў было ў ідэальным стане), дзяжураць на ўчастку, дастаўляюць грамадзянам запрашэнні на галасаванне, праводзяць яго датэрмінова і ў дзень выбараў. Найбольшая адказнасць за ўсю гэту работу, несумненна, кладзецца на старшыню камісіі. У Кураполлі яе ўзначальвала Галіна Іванаўна Ціхановіч і са сваімі абавязкамі справілася выдатна. Не падвялі і ўсе члены камісіі. Варта адзначыць і тое, што падчас падрыхтоўкі да выбараў участковая камісія адчувала вялікую падтрымку старшыні Курапольскага сельскага Савета Мікалая Мікалаевіча Яльчыка.

Пра тое, наколькі зладжана папрацавала курапольская каманда, сведчаць вынікі. На участку №17 у спісы для галасавання было ўнесена 393 грамадзяніны. Амаль усе яны прагаласавалі. Абсалютную большасць галасоў вяскоўцы аддалі за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

Фаіна КАСАТКІНА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.