У “Белай Русі” — папаўненне


В. М. Ромель уручае членскі білет РГА «Белая Русь» вадзіцелю П. І. Літоўцу.

22 верасня Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў наведалі старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель і вядучы спецыяліст Алена Ананьеўна Храпун. Мэтай іх візіту было прыняцце ў рады “Белай Русі” новых членаў.

Ля варот дома-інтэрната гасцей ужо чакалі яго ды        рэктар Павел Іванавіч Паўловіч і культарганізатар Анастасія Аляксандраўна Ластоўская. Яны прапанавалі азнаёміцца з сацыяльнай установай, дзе зараз пражываюць амаль дзве сотні чалавек — інваліды першай і другой груп з псіханеўралагічнымі захворваннямі практычна з усёй Віцебшчыны, а таксама састарэлыя. Падчас экскурсіі прадстаўніцы грамадскага аб’яднання наведалі музей, экспазіцыя якога вядзе сваю гісторыю з 1957 года, калі быў адкрыты дом інвалідаў, як ён тады называўся, і пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей. Пабывалі ў пакоях працатэрапіі, убачыўшы, чым у вольны час займаюцца пастаяльцы ўстановы, зазірнулі ў жылыя пакоі. Усё, што паўстала перад вачыма, у тым ліку прыгожая, дагледжаная тэрыторыя вакол будынка, вельмі ўразіла гасцей. Пра гэта яны не прамінулі сказаць на сустрэчы з работнікамі і жыхарамі інтэрната, якія сабраліся ў актавай зале, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы павінны былі ўступіць у пярвічную арганізацыю самага масавага ў рэспубліцы грамадскага аб’яднання новыя члены.

Перш чым прыняць іх у рады “Белай Русі”, В. М. Ромель расказала прысутным, для чаго стваралася арганізацыя і чым займаецца.

— Галоўная наша задача — гэта падтрымка розных слаёў насельніцтва, у першую чаргу састарэлых, інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і цяжкахворых, таленавітых і актыўных маладых людзей, — адзначыла Валянціна Міхайлаўна, прывёўшы канкрэтныя прыклады. — Стараемся не адмовіць, і калі чалавек сам звяртаецца да нас у выпадку складанай жыццёвай сітуацыі, і аказаць пасільную матэрыяльную дапамогу.

У дом-інтэрнат прадстаўніцы “Белай Русі” прыехалі таксама не з пустымі рукамі — у падарунак яго пастаяльцам прывезлі настольныя гульні і канцтавары, якія перадалі дырэктару ўстановы. А затым В. М. Ромель пад апладысменты прысутных уручыла білеты РГА “Белая Русь” 11 новым членам з ліку рабочага персаналу. Такія чынам, цяпер пярвічная арганізацыя тут налічвае 25 чалавек. А ўвогуле, па словах Валянціны Міхайлаўны, пярвічкі грамадскага аб’яднання створаны практычна на кожным прадпрыемстве Пастаўшчыны. На сённяшні дзень іх 49, і яны аб’ядноўваюць у сваіх радах больш за 700 чалавек.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства работнікі і жыхары дома-інтэрната выступілі з невялікім канцэртам, а В. М. Ромель паабяцала да Новага года падарыць установе радыё­мікрафон.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.