У нашым раёне — залежы гліны


Месцараджэнні гліны на Пастаўшчыне былі выяўлены геолагамі яшчэ ў савецкія часы. Шклозавод “Гута”, які дзейнічаў у раёне, нават распачаў перадпраектныя работы па яе здабычы з мэтай наладжвання вытворчасці керамічных вырабаў. Але па розных прычынах справа не была даведзена да канца. А потым завод увогуле спыніў сваё існаванне.

Мінулі гады, і зараз цікавасць да залежаў гліны на тэрыторыі нашага раёна праяўляюць замежныя інвестары. І ёсць да чаго! Так, папярэдне ацэненыя прамысловыя запасы гліны месцараджэння “Голбіца” (тэрыторыя Варапаеўскага сельсавета) складаюць 32,8 мільёна кубаметраў, а месцараджэння “Кураполле” — 69,5 мільёна кубаметраў. Спецыялістамі ўстаноўлена, што пастаўская гліна прыгодная для вытворчасці цэглы, чарапіцы, керамзіту і ў якасці вяжучага матэрыялу.

Тое, калі ў нашым раёне пачнецца прамысловая здабыча гэтага карыснага выкапня, цалкам залежыць ад інвестараў, увагу якіх прыцягнуць названыя месцараджэнні.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.