Уся траста звезена


Амаль на 1600 гектарах вырошчваў сёлета даўгунец механізаваны атрад Пастаўскага льнозавода. Выцерабілі яго рана, але з-за адсутнасці вільгаці траста доўга вылежвалася, потым пайшлі дажджы. З-за гэтага на заключным этапе здарылася замінка. Дырэкцыя прадпрыемства была вымушана нават звярнуцца па дапамогу да гараджан і школьнікаў. На ўздыме і прасаванні трасты  было задзейнічана ад 20 да 25 уласных прэс-падборшчыкаў. Дапамогу на сямі такіх машынах на працягу трох дзён аказвалі механізатары Мосарскага льнозавода.

У пачатку гэтага тыдня ўся траста —  3650 тон — была запрасавана, а ўчора апошнія яе тоны дастаўлены з поля на сыравінны двор. Даведзены да парадку лён і ў ААТ “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Ярэва-агра” і СВК “Андроны”. З улікам сыравіны гэтых гаспадарак завод нарыхтаваў сёлета 4250 тон трасты.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.