Узнагароджана абласной прэміяй


14 кастрычніка, у Дзень маці, шэсць жанчын Віцебскай вобласці, якія нарадзілі і выхавалі пецярых і больш дзяцей, былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў аблвыканкаме. У той жа дзень яшчэ 25 прадстаўніц прыгожага полу атрымалі абласную прэмію імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка. Сярод іх Вольга Мітуневіч з Лынтуп, якая выхоўвае траіх дзетак — дачушку і двух сыноў (старэйшаму — 9 гадоў). Шчыра віншуем!

Іна СНЯЖКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.