Выстава зноў у Мінску

Общество

12 кастрычніка ў сталічным Доме кіно (вуліца Талбухіна, 18) адкрылася выстава па выніках першага рэспубліканскага дзіцячага фотаконкурсу “Свет вакол нас”. Яго ў сакавіку-маі гэтага года арганізавалі актывісты пастаўскага фотаклуба “Светосила” Андрэй Мацур і Рыта Шылей. На іх прапанову даслаць свае работы тады адгукнуліся 172 чалавекі з самых розных куткоў краіны. На суд журы вынесена больш за 500 здымкаў. У канчатковую экспазіцыю ўвайшло 40. Выстава прэзентавалася ў галерэі бібліятэкі імя Пушкіна ў Мінску, дзе яе паглядзелі сотні наведвальнікаў.

І вось работы юнакоў і дзяўчат, сярод якіх і пастаўчане, зноў у цэнтры ўвагі. Сёлета выставу ўключылі ў праграму “Месяца фатаграфіі ў Мінску”, які ладзіцца штогод і ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю гэтага віду мастацтва.

Аўтары работ, якія прысутнічалі на адкрыцці выставы, атрымалі ў падарунак высакаякасныя таўшчэзныя каталогі “Сямейны альбом “Усходняга партнёрства”, якія прадаставіў старшыня творчага саюза “Фотоискусство” С. М. Плыткевіч. Каталогі будуць перададзены ўсім пастаўскім фіналістам конкурсу. У гэтым запэўніў старшыня фотаклуба “Светосила” Андрэй Мацур, які таксама прысутнічаў на мерапрыемстве.

Наведаць выставу можна да 11 лістапада.

Іна СНЯЖКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.