Перамаглі ў міні-футболе

Спорт

Хлопцы нашай парафіі любяць спорт. Найбольш захапляюцца міні-футболам.  Рэгулярна збіраюцца на трэніроўкі і маюць поспехі. 29 кастрычніка ў Варапаева прыехалі аматары гэтага віду спорту з барадзеніцкай (Браслаўскі раён) і пастаўскай парафій. Усе ігракі прадэманстравалі свае здольнасці і паказалі прыгожую гульню.

Заахвочваюць моладзь да спорту святары, якія працуюць у вышэйзгаданых парафіях. Яны разам з хлопцамі трэніруюцца, паказваюць ім прыклад здаровага ладу жыцця, добрых сяброўскіх узаемаадносін, праз спорт умацоўваюць фундамент хрысціянскай супольнасці Касцёла.

Прыемна, што пераходны кубак застаўся ў нашай парафіі. Гэта значыць, што каманда варапаеўскага касцёла — мацнейшая.

Р. КАЗАРОВЕЦ,

парафіянка

варапаеўскага касцёла. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.