Чарговы поспех пастаўчанкі Жэні Ліпскай

Спорт

Згуляны партыі ІІ этапа міжраённых спаборніцтваў па хуткіх шахматах сярод школьнікаў. Турнір у сем тураў па швейцарскай сістэме зноў праходзіў у Глыбокім. Як і на першым этапе, сярод 19 дзяўчынак не было роўных дзевяцікласніцы СШ №1 Жэні Ліпскай. Юная шахматыстка прадэманстравала проста феерычную гульню, атрымала сем бліскучых перамог у сямі партыях і за два туры да заканчэння спаборніцтваў зняла ўсе пытанні наконт пераможцы. Ад тура да тура істотна прыбаўляе і самая юная ўдзельніца нашай каманды першакласніца Ева Іванова (СШ №2).

У турніры ўдзельнічала 28 хлопчыкаў. І тут выхаванцы шахматнага клуба “Віцязь”, якім кіруе Анатоль Салацінскі, не разгубіліся. Пасля не самага паспяховага выступлення на першым этапе спаўна рэабілітаваўся Матфей Іваноў з СШ №2. Хлопчык прадэманстраваў даволі змястоўную і рэзультатыўную гульню, набраў 5,5 ачка з 7 магчымых і заняў другое месца. Нядрэнна выступілі Яўген Літвіновіч (СШ №2), Сямён Іваноў, Захар Іваноў (СШ №4),  якія трапілі ў дзясятку мацнейшых. Трэці этап спаборніцтваў адбудзецца 19 снежня.

Шахматны клуб “Віцязь” выказвае вялікую ўдзячнасць ветэрану шахмат Віктару Шастакову (ФК “Атлант”) за дапамогу ў арганізацыі паездкі дзяцей у Глыбокае.

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік

 Андронаўскай ЯС-БШ.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.