Дэсантам — на лістапад

Общество

Чыстай серадой назвалі ў нашай школе 4 лістапада, калі ўсе дружна прыбіралі апалае лісце. Вакол будынкаў школы гэтым займаліся вучні 9—11 класаў, а каля помніка на брацкай магіле воінаў і партызан па вуліцы Чырвонаармейскай — вучні 5—8 класаў. Не засталіся ўбаку і меншыя, ім таксама знайшліся справы.

Такія працоўныя дэсанты не ў навіну. Прыгажосць і добраўпарадкаванасць — паказчыкі павагі да свайго роднага краю. Не староннімі наглядальнікамі былі настаўнікі і адміністрацыя — яны прымалі ўдзел у своеасаблівым суботніку.

Вось што сказала Таццяна Ананьеўна Данілевіч, класны кіраўнік 9 “А” класа: “Патрэбна было прыбраць немалую тэрыторыю, таму мы яе раздзялілі на ўсіх, і кожны займаўся сваім участкам. Некаторыя цікавіліся, маўляў, дзеля чаго гэта робім. І тут жа чулі ў адказ: “Дзеля таго, каб вакол школы было прыгожа і дагледжана”. А гэта меркаванне Алены Валянцінаўны Пашкевіч, класнага кіраўніка 8 “Б” класа: “Убіралі тэрыторыю каля помніка воінам і партызанам. Працавалі дружна, зрабілі шмат. І надвор’е паспрыяла. Крыху стаміліся, але рабяты задаволены”.

Звярнулася я і да адзінаццацікласніка Андрэя Дзянісава. “Працаваць на школьнай тэрыторыі заўсёды прыемна. Тым самым праяўляем працавітасць, павагу да сваёй школы. Пастараліся ўсе, нам дапамаглі настаўнікі”.

Вось такі быў працоўны дэсант.

Вера ЖАЎНЯРУК,

вучаніца СШ №4 г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.