Футбалісты замацавалі поспех

Спорт

Другі год запар Пастаўскі каледж сельскагаспадарчай вытворчасці стаў пераможцам абласной круглагадовай спартакіяды навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічных устаноў Віцебшчыны. Нашы спартсмены (усяго ўдзельнічала 20 каманд) былі першымі ў спаборніцтвах па валейболе, заваявалі другія месцы ў кросе і летнім шматбор’і. Пераможную кропку ў чацвёртым відзе праграмы паставіла каманда па міні-футболе. За ўсю гісторыю спартакіяд нашы футбалісты ўпершыню падняліся на самую высокую прыступку п’едэстала гонару. Разам з трэнерам Аляксандрам Тарасевічам гэты поспех здабылі ігракі Руслан і Віталій Жыле­вічы, Яўгеній Лысёнак, Яўгеній Лубко, Раман Пасевіч, Раман Мядзведзеў, Яўгеній Ляўшын, Аляксей Рапалаў, Віталій Кірплюк і Валерый Пліско.

На мінулым тыдні каманда ўдзельнічала ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па міні-футболе, якія праходзілі ў Гродне,  і ў чатырох матчах забіла 19 галоў. Усе яны на рахунках Рамана Мядзведзева, Аляксея Рапалава і Руслана Жылевіча. У барацьбе за трэцяе месца пастаўчане ўступілі толькі адзін мяч і ў выніку сталі чацвёртымі.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.