І зноў гібель на пажары

Правовое поле

Чарговая трагедыя адбылася на Пастаўшчыне. У ноч на 20 лістапада ў вёсцы Дземяшы Варапаеўскага сельсавета ва ўласным доме ў агні загінуў 53-гадовы мужчына. Паведамленне аб пажары ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла ў 00.52. Праз 13 хвілін на месца выкліку пачалі прыбываць падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Паставы і асобных пастоў г.п. Варапаева і в. Парыж. На той момант дом  ужо гарэў адкрытым агнём, у ім абваліліся дах і столевае перакрыцце. Пасля ліквідацыі пажару ў адным з пакояў на падлозе быў знойдзены труп гаспадара. Прычына трагедыі ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.