Кадравік ведае ўсё

Личности

Вольга Леанардаўна Рагіня ў аўтапрадпрыемстве №17 працуе з 1982 года. Пачынала дыспетчарам службы трансагенцтва, а праз некаторы час перайшла ў аддзел кадраў інспектарам.

Можа, хто думае, што работа тут  нескладаная, — гаворыць яна. — Але гэта не так — пара   дак павінен быць ва ўсім, у тым ліку і ў паперах, бо ад самай маленькай недакладнасці могуць здарыцца вялікія непрыемнасці. Як правіла, яны высвятляюцца падчас афармлення работніка на пенсію, калі і без таго даводзіцца рабіць запыты ў розныя інстанцыі, у тым ліку і ў замежныя краіны, каб атрымаць патрэбную даведку.

Дзень у інспектара пачынаецца і заканчваецца з сустрэч з людзьмі. У аддзел кадраў яны прыходзяць па розных пытаннях, і кожнага трэба выслухаць: адзін у водпуск сабраўся, другі звальняецца, трэці хоча працаўладкавацца. Менавіта апошняе В. Л. Рагіня лічыць асабліва адказным. Тут многае залежыць ад першай сустрэчы чалавека з прадпрыемствам. Каб яна не стала апошняй, інспектар як сапраўдны прафесіянал усё раскажа і растлумачыць. Пацікавіцца працоўнай кніжкай. І калі запісаў у ёй шмат, абавязкова распытае, чаму так. Але робіць гэта тактоўна, каб ні ў якім выпадку не пакрыўдзіць наведвальніка.

Нядаўна аўтатранспартнікі адзначылі прафесійнае свята. Пазней падчас тэлефоннай размовы Вольга Леанардаўна ўзгадала ўрачысты сход. З прыемнасцю адзначыла, што ў паўнюткім клубе сабралася і каля 50 чалавек з ліку тых, хто ў свой час адпрацаваў у аўтапрадпрыемстве па 20-30 гадоў (а ўсяго такіх у спісе 82 чалавекі), і ветэранам прадпрыемства вельмі спадабалася: у калектыве яны адчувалі сябе як у родным доме. Сама інспектар мае пра кожнага поўную інфармацыю — колькі і кім адпрацаваў, калі звольніўся і г. д.

Ну як тут падумаеш, што работа ў кадрах не адказная?

Галіна ПІШЧ,

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.