На льготных умовах


Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прадугледжана, што пры арганізацыі платнай аматарскай лоўлі рыбы на ўзятых для гэтага ў арэнду азёрах  ільготныя ўмовы прадастаўляюцца жыхарам, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства ў населеных пунктах, вызначаных адпаведнымі рашэннямі абласных выканаўчых камітэтаў. Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама, на Пастаўшчыне да такіх населеных пунктаў адносяцца: возера Доўжа — вёскі Параскі, Шабаны, Дзеравянкі, Доўжа; возера Світка (Малое Світка) і Світа (Вялікае Світа) — Сіманькі, Яцавічы, Шыркі; возера Лісіцкае — Лучай, Гаўрылавічы, Лісіцы; азёры Баравое і Круглае — вёска Казлоўшчына.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.