Найлепшыя стралкі — у ахове

Общество

У канцы кастрычніка ў вёсцы Сіманькі на тэрыторыі клуба «База Paintball» адбыўся турнір па пейнтболе сярод пярвічных арганізацый ГА «БРСМ». Удзел у спаборніцтвах прынялі прадстаўнікі сілавых структур раёна.

Турнір праводзіўся па кругавой сістэме. Па сцэнарыі, камандзе з сямі чалавек неабходна было захапіць сцяг саперніка. Пераможца вызначаўся па найбольшай колькасці выйгрышаў. У фінальнай дуэлі за першае месца каманда РАУС саступіла прадстаўнікам раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, на трэцім месцы — каманда пагранічнай заставы «Лынтупы».

— Турнір па пейнтболе — гэта адно з мерапрыемстваў, у якім праявілі сябе гэтыя пярвічкі. Работа ў іх наладжана на належным узроўні, а актыўнасць і ініцыятыўнасць іх лідараў можна ставіць у прыклад астатнім, — расказвала другі сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вераніка Казлоўская. — Асабліва хачу адзначыць начальніка раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Місюка, які заўсёды ідзе насустрач раённаму камітэту беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. А таксама намесніка начальніка пагранічнай заставы «Лынтупы» Паўла Нагановіча. Ён літаральна за пару месяцаў энергічна ўключыўся ў работу маладзёжнай арганізацыі і з цікавасцю ставіцца да ўсіх мерапрыемстваў.

Усе ўдзельнікі турніру ўзнагароджаны граматамі, а каманда-пераможца атрымала яшчэ і сертыфікат на комплекснае наведванне басейна, рускай і турэцкай лазні аднаўленчага цэнтра дзяржаўнага аб’яднання «Фізічная культура, спорт і турызм». Акрамя гэтага, прадстаўнікі каманды, якая заняла першае месца, Кірыл Семяніхін і Аляксандр Раковіч выйгралі два сертыфікаты на камплект куль для гульні ў пейнтбол па сто штук кожны.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.